Мая унучка
Было так цiкава даволi.
Тут бусел кружыўся нi раз
Над Юравай хатай якраз.
Зблудзiўся наш бусел, магчыма?
О не!
Я бачыў сваiмi вачыма:
Спачатку ён мудрасць прынёс,
А потым дзяўчынку без слёз.
Паклалi ў калыску дачушку,
З ёй мудрасць дзялiла падушку.
I разам пайшла па жыццi,
Саюза мацней не знайсцi.
Свидетельство о публикации №120031509060