На маiх скронях слёзы
На маіх далонях шляхі.
Зразумець не хацелі ніколі,
Не хацелі, і не спрабавалі.
Намалюй свае мары ў паветры,
І павер, што ўсё так і будзе.
Перамены, звычайна, з ветрам –
Так заўседы думаюць людзі.
Ты стань вольным у сваіх думках,
Бо свет гэты мы не перайначым,
Не губляйся ў людскіх стасунках
У рашэнні безсэнсовых задачаў.
А на скронях маіх слёзы стынуць
Ад халоднага, моцнага ветру.
Думкі волі мяне не пакінуць,
А ў іншае я не паверу.
15.01.2018
Свидетельство о публикации №120031500242