Духмяны букет
Быццам бы кветкi ў духмяны букет,
Родныя слоўцы я пiльна сплятаю,
Каб прагучаў на ўвесь свет мой санет
Мове бацькоўскай i роднаму краю.
Песняй гучаць, абдымаюць прастор
Мовы маёй беларускай напевы.
Лашчаць нам слых, бы музык перабор,
Сеяць у сэрцах кахання пасевы.
Мова мая расцвiла ў глыбiнi,
Як над калыскай спеў роднай бабулi,
Як асалода ў дзiцячыя днi
Ад малака маёй роднай матулi.
Свидетельство о публикации №120031109249
Ия Кветко 21.03.2020 21:10 Заявить о нарушении