Жыццё прапитае, як смага

Я.Ч.
Калі не піў, то працаваў…
Жыццё прапітае, як смага.
За кроплю родных прадаваў.
Не кроў цякла па жылах, брага.

Пераступаў чужы парог
У ролі бота, ці варага?
Не даў свайго прытулку Бог.
Медаль твайго жыцця - знявага.

Не бацька быў ты і не муж,
А, як казалі, валацуга…
Не зведаў паху белых руж,
Ні моц зямлі, ні цяжар плуга.

Чаго прыйшоў на гэты свет?
Каго шукаў, як сон у ночы?
Ці даў сабе адказ-атвет?
Ці зазірнуў у свае вочы?

Памрэш у хаце ты чужой,
Дзе дух пакутаў і вядзьмарства.
З дзіравай торбай за душой,
Дзе валадарыць цемры царства.

Калі не піў, то працаваў,
Каб зарабіць кавалак хлеба.
Нічога лёс табе не даў,
Бо бачыць больш, чым людзі, неба.


Рецензии