Сон
Я табе ахвярую, бо сэнсу няма,
Сустракаць аднаму снег, што выпаў у ранні,
Калі ўжо адышла непрыкметна зіма.
Снег абудзіць той сон, дзе яшчэ быў шчаслівы,
Ды па твары маім супярэчна не раз,
Правядзе лядышом і прашэпча:" Мой мілы,
Не было і не будзе нічога ў нас!"
Я падскочу у ложку ад холада нібы:
"А сустрэчы ў садку, а прамовы твае?!"
А ты позіркам тым, немігаючым, рыбы,
Скажаш болей за тое, што снег мне дае.
Што каханне было, ці аднойчы прыснілась?
На двары ціха дожджык вясновы імжыць.
Хай растане той снег і, як божая міласць,
Ад каханых той сон раўчакамі бяжыць!
Свидетельство о публикации №120031002171