Дацкая замалёука
Што ты станеш домам на гады.
Шацёр неба невысокі, шары
І наўкол бясконца шыр вады.
Сьветлая дамоў архітэктура,
Паркаў повязь, вуліц павуціна
У датчан прыветная натура,
Мірная, нясьпешная карціна.
Рэдкія аўто. Ведасіпеды
Замяняюць іх у бальшыні.
Скандынавы ўсе -датчане, швэды-
Без пантоў на тым ляцяць кані.
Націскаюць бордза на педалі,
Берагуць здароўе і прыроду,
А таму і застаюцца далей
Самыя шчаслівыя з народаў.
Беларусь, каханая старонка!
Чаму ж не жывуць вось так у нас?
Песьні ж ты пяеш не меней звонка,
Ці ўсё ж прыдушыў твой дух калгас.
Час усё змяняе быстрацечны
Зменіцца й твайго жыцця дарога
Хай адно даруе Бог мір вечны,
Эльдарада зробім з падарунка тога!
Свидетельство о публикации №120030404778