Люты
А зяленая трава
Вясны новай атрыбуты
Нам паказвае знава.
Ззяе белізной падснежнік,
Хоць і снегу не было.
Лісты клейкія алешнік
Гоніць з почак на сьвятло
Каб было жучку дзе сесьці
І да позьняе пары
Павучок мог сеці плесьці
І "таўчы мак" камары.
На надворку яшчэ люты,
Але думкі аб вясне,
Калі ў цемнату закуты
Коўзкі, мокры час міне!
Свидетельство о публикации №120022902778