I спявала Лена...
РУШНІКІ.
Закахаўся хлопец
У блакіт вачэй,
Шчасцем не ахопіць,
Золата начэй.
"Элена, амОре,
Я хачу адчуць
Пазітыва горы,
Даўняму спачуць.
Вы заўжды з прыпеўкай,
Асалода дзён,
З вас бы нашым дзеўкам
Прыклад браць штодзён.
Заспявай,тэзОро*,
Спадчыну сваю,
Мне бы хваляй з мора
Ў глыбіню тваю."
Голас росным ранкам
Ў неба напрасткі:
"У суботу Янка
Ехаў ля ракі... "
Па шчацэ Алёны -
Здражніца сляза
І хавае промні
Сонца ў валасах.
Як пакутнік ў лямцы,
Дзеўка ў чужыне.
(Трошкі б грошай мамцы,
Бо хвароба пне)
Ад бяды-нядолі -
Маладыя ў свет,
Ім бы на прыволле,
Ля бацькоўскіх мест.
З розумам дзяўчына,
Найвышэйшы бал,
Школа ў успамінах,
Залаты медаль.
Што ж ты шыеш рэнту,
Злосны дзядзька - Лёс.
Ты б такім талентам
Дапамогу нёс.
Едзе за тры мора
Ленка мыць сіньёр
У стракаты горад
Ля аброслых гор.
Весялосці горбы,
маладосці пыл -
Дорыць смеха торбы,
сыпле ў небасхіл
Плямінкі надзеі
гэта дзяўчаня,
Корміць ліхадзеяў,
што не бачаць дня.
Ім бы толькі цемень
і круціць любоў.
Божа, ты не крэмень,
астудзі ім кроў.
Выдай ім адзнаку
разумення "раб",
Каб ніхто не плакаў
і не чахнуў каб.
І спявала Лена
на чужой зямлі,
Як па рэчцы пенай
рушнікі плылі...
24.01.2020
* - дарагая (італ.)
(белар. мова)
Свидетельство о публикации №120022910222