Човен месяца над лесам...

***
Човен месяца над лесам –
Залаты.
Для мяне кахання шчасце –
Толькі ты.
Для мяне ты – човен шчасця,
Што гайдаецца над лесам.
Позірк твой – маё прычасце;
Я яго сабе павесіў...
Ў неба чорнае…
Як вочы стомленыя закрываю
І гляджу ў зямныя ночы, –
Нібы месяц варажу,
Каб ён выплыў, толькі выплыў –
Залаты над галавой,
Каб у лёсе маім выпаў
Толькі ясны позірк твой…

27 – 28. 02. 2020 г.


Рецензии