Роднай мовы тольки тыдзень
А калі ўжо будзе год?
А ці свята гэта прыйдзе?
Падкажы мне, мой народ?
І чаму ж табе нялюба
Мова прадзедаў, дзядоў?
Нібы птушка ў клетцы дзюбай
Прабівае шлях дамоў.
Выпускаеш, як сіроту,
На гадзіну, ці на дзве…
А яна штодзень употай
За табою ўслед брыдзе.
Ці не помніш, ці не чуеш?
Мо бірушы прыкупіў?
Ты за што яе марнуеш?
Ты калі яе згубіў?
У ёй зярняткі нашых ніваў,
Продкаў нашых галасы.
Яе голасам шчаслівым
Шапацяць, пяюць лясы.
Птушкі вучаць яе песні,
Разумеюць і звяры.
Дык няхай яна ўваскрэсне
Ў кожнай хаце і двары!
Свидетельство о публикации №120022603219