У вакно заглядае Лошыца
Мне тут добра, у нашай крэпасці.
У вакно заглядае Лошыца,
Быццам вера на крылах вернасці.
Мне спакойна тут, лёгка пішацца.
Нават езджу ужо не ліха.
Снег на дахі павольна крышыцца
І цалуе далонь паціху.
Ўсе сышлі, ўсе на працы. Вернуцца.
Як жа добра, калі вяртаюцца.
А на сэрцы - нядзеля вербная
І анёлы ў душы купаюцца.
Мне і ехаць нікуды не хочацца,
Але людзям патрэбны вершыкі.
Снег гусцее, па небе Лошыцы
Гоняць мары на поўнач вершнікі.
Лошыца - мікрараён у Мінску.
Свидетельство о публикации №120022506358