Мы сядзим з табой близенька-близка
Як раней, за гарбатай, на кухні.
Тут ласункаў цалюткая міска.
Свечка часу ніколі не тухне.
Мо чакаў ты, калі я паклічу?
Я не клікала, моўчкі чакала,
Калі мне хоць хвілінку пазычыць,
Той, каго я так моцна кахала.
Час прыйшоў, адбылося, збылося.
З маладосці лісточак паперы.
Вершаванае шчасце лілося
На настольніцу, столь, на шпалеры.
Ты чытаў па-юнацкі, натхнёна,
Як калісьці на першым спатканні,
І глядзеў, як тады, улюбёна,
Адраджаючы наша каханне…
Фото интернет
Свидетельство о публикации №120022502270