Зiма сканала

Даўно не ўсхваляная ў вершах
і не ўзвялічаная ў песнях,
зіма сканала, не ўзімеўшы,
у дзень, далёка шчэ не весні.

І ў іншы свет без пахавання
сышла манераю нязвыклай:
надысь на досвітку, уранні,
міргнула знічкаю — і знікла.

Не засталася й на памінкі,
дзе планавалі справаздачу.
Таму сягоння без слязінкі,
вясновы град  ламбаду танчыў.


Рецензии
Авось і не. Авось і не!
Няма памінкам - БЫЦЬ ЗІМЕ!;)))

Марина Влада-Верасень   27.02.2020 17:43     Заявить о нарушении
Ну да, Мариночка.))

Сегодня вечером зима пришла "отчитаться о проделанной работе"))

Лаззаро   28.02.2020 20:56   Заявить о нарушении