Нешта яшчэ пра новае жыццё 18плюс

        …у мяне сябры як мае быць
        заўсёды робяць выгляд, што не бачылі, як я блюю
        толькі пасля пытаюць
        што ты там казаў пра «Новае жыццё»

        а я ім зноў
        б л я дзь секундачку…
                Андрэй Адамовіч. Новае жыццё

1.
Чытаў у трамваі.
Верш за вершам скальзілі
па маіх мазгах,
пакуль не пачалося новае жыццё,
“Новае жыццё” калі дакладней
(менавіта так называўся верш,
і словы яго
распачалі нейкі пажар у маёй галаве,
не лясны, зразумела,
бо адкуль там лес у маёй галаве?
А мазгавы такі ціпа пажарчык,
які адразу і назаўжды
змяніў на нешта іншае
маё старое жыццё).
І вось напрыканцы
гэтага чытання
раптоўна ўзнік кантралёр
і сунуў мне ў пуза
некі прыбор.
А ў мяне ж рукі занятыя кніжкай –
і я кажу яму:
- Б л я дзь, секундачку… -
І ржу,
нават расшпіліліся гузікі на кашулі.
“Дурань”, -
напэўна вырашыў кантралёр,
рушыў да выхаду
ды знік у тумане,
нібыта вожык са сваім клуначкам,
а я паехаў далей
і не стаў яго даганяць,
бо баяўся спазніцца на працу.

2.
Калі я прыйшоў на працу
і пачаў пачынаць збірацца
працаваць –
наліў вады ў імбрычак,
каб выпіць кавы –
зазваніў тэлефон, я аж здрыгануўся,
бо зразумеў,
што гэта начальнік.
А хто ж яшчэ
будзе тэлефанаваць зранку,
бо ўсім жа вядома
(акрамя начальніка),
што перад пачаткам працы
трэба выпіць кавы,
а я ўсё думаў аб тым кантралёры,
як ён там,
таму выпадкова гаркнуў у слухаўку
- ***дзь, секундачку … -
і перапужаўся,
і змоўк…

Памаўчалі.
А далей ён ласкава так ціхенька
запрасіў да сябе,
нават наліў кавы
(каньяка бы)
і калі я яму ўсё распавёў,
пачуўся грукат у дзверы
і мы разам сказалі:
- ***дзь, секундачку … -
І грукат сціх,
а я пайшоў,
трымаючы сябе ў руках

3.
Працаваў,
працаваў,
працаваў,
працаваў,
працаваў,
пакуль не стаміўся.
А што ж тут дзіўнага –
прайшло ўжо 10 хвілін,
як я выўшаў з кабінета начальніка.
“Трэба пайсці адпачыць”, -
вырашыў я раптойна.
Але толькі зрабіў некалькі крокаў
да дзвярэй,
як услед пачулася
- ***дзь, секундачку…
Вас, Скібскі, я папрашу застацца
яшчэ на адну хвілінку.
Але я ўжо бег у прыбіральню
самі ведаеце дзеля чаго.
І рогат мой разнасіўся па калідоры,
а ўсе думалі:
Фантамас там ці хто?

4.
Калегі мае турбаваліся,
што там са мною,
бо вар’ят у адным пакоі
с табою –
не вельмі добра.
Таму пакуль я адсутнічаў,
яны выклікалі дактароў.
- Прывітанне дактары, -
сказаў я, вярнуўшыся.
І чамусьці ніхто з нас не здзівіўся.
- Ну што там у вас здарылася, -
Спытаў доктар, пазяхаючы, -
Распавядайце.
І я пачаў:
і пра вершы,
і пра кантралёра,
і пра вожыка,
і пра начальніка…
Пра ўсё, адным словам.
А напрыканцы
я сказаў, што ўсё са мной добра,
толькі ніколі
ні пры якім раскладзе,
ні пры якім надвор’і,
ні пры якой уладзе
не трэба
гаварыць
мне…

- ***дзь, секундачку… -
сказаў доктар медбрату,
калі той хацеў штосьці спытацца.
Але было ўжо позна –
я рагатаў,
абдымаючы манітор,
ды слёзы цяклі на клаву
ці на Клаву (медсястру), хоць гэта і не істотна,
якая сядзела каля мяне
на падлозе
і вельмі ўважліва слухала.
А я зразумеў,
што трэба хутчэй бегчы.
Я схапіў стул,
расхерачыў акно
ды скокнуў на вуліцу.
- Бляааааааааааадзь секуууууууууундачкууууууууу! –
крычаў доктар мне ўслед…

5.
Пад вечар дабег дадому.
Жонка зрабіла вячэру.
- Ніхто там не шукаў мяне?
- Не.
- Ну і добра.
Што там у нас сёння смачненькага?
- ***дзь, секундачку… -
сказала жонка.
- Га-га-га!
Га-га-га!
І я ізноўку зваліўся са стула,
і на падлозе ад маёй галавы
застаўся адбітак,
а рэха разносіла маё
“Га-га-га!”
па ўсяму Зялёнаму Лугу.
І нават у зялёных лугах за горадам
Было чуваць гэта

6.
Сніўся мне такі сон:
Я сядзеў на лаве
каля дома
ды жэр вавёрачку,
дакладней “Вавёрачку”, хоць гэта і не істотна.
І тут бачу:
па вуліцы ідзе Андрэй Адамовіч.
А на галаве ў яго
кепка з надпісам “Новае жыццё”.
А на целе ў яго
майка з надпісам ”Новае жыццё”.
А на спіне ў яго
каменны крыж
без надпісаў,
думаю, весам прыкладна з тону.
- Прывітанне, Яўген.
- Прывітанне, Андрэй.

Памаўчалі.
- Да, дык вось тут якая справа,
я тут цягну гэты крыж
воооонь на тую гару.
Мы там будуем новае жыццё,
Ці дакладней “Новае жыццё”, хоць гэта і не істотна,
з басейнам.
Можа возьмеш палову крыжа?
А я яму і кажу:
- ***дзь, секундачку…
Дай дажэрці вавёрачку,
ці дакладней “Вавёрачку”, хоць гэта і не істотна.

Памаўчалі.
Сонца пакрыху пералезла на захад.
Я даеў і гавару:
- Трэба памыць рукі,
бо баюся запэцкаць сваю палову крыжа.
Ты пачакай тут,
а я неўзабаве буду.
І збег.

Андрэй пачакаў-пачакаў
ды і пайшоў
будаваць новае жыццё,
“Новае жыццё”, калі дакладней,
хоць гэта і не істотна


23.02.2020


Рецензии
..дзь.,секундачку...,пайду пашукаю Адамовіча з яго "Новым жыццём", мо заплачу...а пакуль смяюся з Вашых прыгодаў:)

Чабарок   21.05.2020 19:27     Заявить о нарушении
Добрая ідэя! :)

Кніжка называецца Дзень паэзіі, смерці дзень.

Ды і ў сеціве шмат чаго ёсць.

Евгений Скибский   21.05.2020 20:20   Заявить о нарушении