Мелодыя любови

Муваффаќ
Пераклады з таджыкскай мовы Ніны Шкляравай

Мелодыя любові
Лавінай раўнадушша напатканы
Застыў перад табой расчаравана:
За што такі мне  лёс наканаваны,
Я ж  гэтага  не знаў зусім нядаўна!

Гучыш ва мне мелодыяй цудоўнай
 І нават белы свет ёй апантаны,
Як мне пазбегнуць гэтае любові,
Чым выгаіцца ад сардэчнай раны?

І я тану ў вачах,  нібыта ў моры,
Святлом, цудоўным  кожны міг сагрэты ,
Жыць без каханай – горш не знаю гора,
А побач з ёю я слыву  паэтам.


Рецензии