Радки юнацкай ситавины

Муваффаќ
Пераклады з таджыкскай мовы Ніны Шкляравай

Радкі юнацкай сітавіны

Каханая, ну надары паглядам,
Бо сэрца для цябе маё адкрыта,
А позірк твой - якая гэта радасць,
І нечуваная у свеце літасць!

Шоўк  валасоў, ласкавая  усмешка!...
Кахаю і пра ўсё забыў на свеце.
Да сэрцайка твайго шукаю сцежку,
Як да матулі кінутыя дзеці.

Ад раўнадушша  свечкай дагараю
І стыне воскам на душы расстанне,
І ноч на сэрцы, як яшчэ трываю!

Зірні разок і надары світаннем,
Скажы адно хоць слова, я чакаю.


Рецензии