Вечар
Аблашчыць месяц малады.
Зноў у палоне сталай цноты
Нясуцца шпаркія гады.
Лянівы вецер сон калыша,
Здалёк даносіцца шансон…
Нібыта ажывае ціша,
Уплятае ноты ў цёплы сон.
Прыціхлы вечар засынае,
Люляе цішыні спакой,
І свечка полымя хавае
У кроплі воску залатой.
Свидетельство о публикации №120022107070