Лета у вёсцы
Да бабулі ў вёску адвезлі на лета...
Еш ўсе вітаміны. Сліў жары, хоць лопні
Зелянелі слівы, нібы ў носе соплі.
Разарваў футболку, страціў я сандалі
Далі мне галёшы і лазінай далі.
А вакол - прырода, ціўкаюць сінічкі,
Каля сенавала чыркнуў запальнічкай.
Мне пашанцавала - газу было мала.
Толькі папялішча замест сенавала.
Дупа чырванела, нібы твар суседа...
Новых слоў не мала я пачуў ад дзеда.
Ўсыпаў дзед па поўнай - ёсць у дзеда сіла,
Бабка адмывала, горка галасіла.
Доўга церла спіну жорсткаю вяхоткай.
Мне сябе, прызнаюся, было крыху шкада.
Жыў у вёсцы месяц, не было мне сумна,
То вар'яцка чыста, то жудасна брудна.
Ведаю цяпер я, дзе зімуюць ракі,
Як кусаюць свінні, скуголяць сабакі,
Як квітнее бульба, як жыгаюць пчолы -
Так, жыццё ў вёсцы нядрэнная школа.
Буду ўдзячны бабцы, буду ўдзячны дзеду -
Запрасіце ў госці я яшчэ прыеду.
21.02.2020 р.
Свидетельство о публикации №120022106923