Зайка i Месяц. верш на беларускай мове
Плача Зайка пад гурбою, што і ноч ён там спаткае.
Заблудзіўся Зайка дзесьці і не знойдзе след да хаты.
А яго чакаюць у лесе маці і радныя браты.
Плача бедная матуля - хто знайсці сынка паможа,
Шлях маленькаму дзіцяці да яе ў пургу праложа.
У глыбокім ды ў снезе цяжка след былы згадаць .
Можа толькі светлы Месяц кліч малому з неба даць:
- Ты бяжы, не бойся, жвавы, вунь туды, куды свячу я,
Бо да хаты шлях удалы для цябе зрабіць магу я.
Зразумеў усё Зайка смелы і пабег ён той дарожкай.
А яна яму свяціла так, што зіхацелі ножкі.
21.02.2020 - міжнародны день роднай мовы
Свидетельство о публикации №120022106853