На краi

Ні аб  сустрэчы болей не малю,
ні аб расстанні болей не пытаю.
Прашу без болю ...   з ціхае люблю...

на краі...

невекавечнай вечнасці й таго,
што абрывае повязі зямнога:
прыміце  ласку сэрцайка майго

і словы

маей жальбы  і жалю, што  не я
цяпер за Вас адбуду ўсе гароты.
Хай напаслед  сагрэе Вас мая

пяшчота.

І растрывожыць кропелька цяпла
і акіян  самоты развітальнай
тае любві, што ў вечнасць перайшла

фатальнай.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.