Восеньскiя дзяды

(В Беларуси - Осенние Деды (Дзяды)- День поминовения всех усопших
 родных и близких)

У журботный дзень наш памянальны,
Клічуць нас на могілкі "Дзяды"…
Гэты дзень асенній у жыцці ён  не звычайны,
Пакланіцца блізкім мы ідзем сюды.
Мы да іх прыходзім, хто пакінуў нас,
Каб у гэты сумны дзень пакланіцца ім.
Мы па іх смуткуем кожны дзень і час,
Цяжка нам  без іх у сваім жыцці.
Пакуль бачуць вочы, сумнай будзе  радасць-
Так было вякамі і заўжды так будзе.
Пакуль сэрдца б’ецца будзе жыць і памяць-
Тых, хто нас пакінуў, мы іх не забудзем.


Рецензии