Мамочка, пожалуйста, прости

на белорусском языке


Ты  даруй, матуля, калі ласка,
Што з табой не побач зараз я,
Бо жыццё бяжыць, яно – не казка,
Зноў у турботах галава мая…

Папрашу, матулечка,  павер,
Як паветра, ты патрэбна мне,
Хай не немаўлятка я цяпер,
Скроні ўжо таксама – у сівізне…

Я прашу, матуля, ты жыві,
Усе хваробы пераможам удвух,
Цеплыню, любоў маю прымі –
Дзеля сэрца, воч тваіх і рук!

Ты даруй, павер, жыві, матуля!


Рецензии