Хто кабеце дапаможа
каля хаты стары плот.
Яна так яго і гэтак-
прашыбае толькі пот.
Падпірае злева,справа
і за жэрдкі яго хваць:
не старэчая то справа,
дапамогу трэба зваць.
Ну куды бабцы звярнуцца,
ды канешна ў "жэкаха",
хлопцы мігам абярнуцца:
-Плот зрабіць-то "чапуха".-
"Камунальнік" дае згоду,
нават майстра прыхадзіў,
ды саслаўся на няўзгоды
і растаяў як той дым.
Бабка церпіць і чакае.
Тыдзень,два,месяц праходзіць.
Плот ад ветру ўжо шатае-
"Камунальнік"не прыходзіць.
-Ці ім грошы непатрэбны,
ці работ неўправарот,
што ж рабіць кабеце беднай,
хто жа зробіць ей той плот?!-
Пішуць усюды пра турботы
аб нямоглых ужо людзей,
а датычыцца работы,
то свяршэння нет надзей.
Спадзяецца ўсё ж кабета:
абнавіцца яе плот,
грошы знойдуцца на гэта,
справа прыме абарот!
Свидетельство о публикации №120021405654