Мары

            Андрэю Хадановічу

Карацей, мізансцэна такая:
Вечар напружанай кобрай
Ціха ў пакой сцякае…
І чалавек пад коўдрай.

Хто ж схаваўся там да відна,
Паліць тры ліхтары?
Пакуль невядома, аднак
Версій існуе тры.

Дзіцю з кашмараў не спіцца –
Яно галаву хавае?
Ці маладзён з дзясніцай
Інтымную сувязь мае?

Можа няўдалы каханак
Шукае сваё рыззё,
Дрыжыць, бо прыйшоў на ганак
Муж, а ў яго – ружжо?

Усё гэта, братцы, не тое.
Усё гэта, людцы, пустое.

Я марыў аб тым аднойчы,
А можа пабачыў сон:
Пад коўдрай быў Хадановіч,
Так-так менавіта ён.

Не дом і нават не хатку,
Куды б вадзіць маладзіц, -
Зрабіў ён з коўдры палатку
І ціхенька там сядзіць

З адломленай хлеба скібкаю
(Сусьвет – прастора палаткі),
Чытаё натхнёна Скібскага,
Плача,
робіць нататкі…

13.02.2020г.


Рецензии