На кого злится ветер
На каго злуецца вецер,
Рве галлё з кустоў і дрэў?
На ўсіх людзей на свеце:
Ён нагледзецца паспеў,
Як у лес сяброў вывозяць –
Кацянят, старых сабак,
Там пагібель і знаходзяць,
А завошта ім вось так?
Вецер стогне, плача, вые,
Цяжка ветру зразумець,
Людзі дзе растуць такія,
Як такое сэрца мець?
Каб на смерць вывозіць родных:
(Шмат гадоў жылі сям'ёй), –
Хворых і сляпых, галодных?
І ад жорсткасці такой –
Вецер дрэвы зноў ламае,
І на дол кідае іх…
Неба слёзы пралівае,
Бо не бачыць душ людскіх…
Свидетельство о публикации №120021410492