Л стапад, панядзелак, 13-га,

Х Х Х
Лістапад,панядзелак, 13-га,
востра хочацца паваяваць -
да крыві да жалезістай,да аберацыяў
у вачах,якія пакуль глядзяць.
Адчуваю,брат:штохвіліны ўшчыльняецца
атмасфера водарам H2S
і надзвычай хутка ў двары зьмяркаецца,
а ў ружпарку пацеюць ствалы АКС...
Панядзелак чортавы!Хутка восьмая...
Ты ізноў з гаўбца недапалкам плюеш,
бо, хоць лоб разьбі, - не здабудзеш просьбамі
нават самы просты любоўны верш...

13.11.2017,
Мар'іна Горка,20:08


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →