З цыклю Агрэгатныя станы

З цыклю "Агрэгатныя станы"

Х Х Х

Свабодны сонны радыкал -
я назіраю,
як тлее на брані напалм
і адлятае
з брутальным пахам H2S
душа танкіста
над абгарэлай РЛС
у бор смалісты....
Прыроды велічны абсяг
невынішчальны
і ейны аксамітны сьцяг
заўжды ў пашане...

Х Х Х

Нястраўнасць,праблемы з метабалізмам
і не-пе-ра-адольная прагнасць,
як правіла,добра лечацца "камунізмам"
(альбо "глабалізмам",калі браць сучаснасць).

Мар'іна Горка 25.10.2017,14:30 дня


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →