Рассыпалася зоркамi каханне...
Цяпер яно не свеціць мне ўночы.
І як збавенне нашае расстанне,
Ужо не мараць пра сустрэчы вочы…
Рассыпалася зоркамі каханне,
І ўспаміны збеглі ў нябыт.
Але ў мяне такое адчуванне:
Мне быццам ўсміхаецца блакіт!
І зноў я бачу светлую вясёлку,
Яна ў гуках да мяне плыве…
Радкі свае прылашчваю на золку
І радуюся сонцу і вясне…
Рассыпалася зоркамі каханне…
08.12.2018
Свидетельство о публикации №120021206412