Сэнс жыцця
Жыццё беэ мэты - гэта грэх!
Яно, як поле без насення,
Як звар’яцелы ў пустцы сьмех!
Бо яго крэда - не гарэнне,
А як з аглядкай існаваць,
Дзе мэтай мае пакаленне
Сабе падобных гадаваць.
Іх навучыць багам маліцца,
Якім маліліся і самі
Не ў небе лётаць, а садзіцца
На поле поўнае аўсамі.
Не задзіраць галовы ў неба,
Пад ногі пільны правіць зрок.
Жыць, як усе і больш не трэба
Ні ў чым сабе даваць зарок.
Ды гэтак жыць я не ўмею,
І не хачу, бо не змагу
Забыць душы маёй лілею,
Бо мару ў сэрцы берагу!
Свидетельство о публикации №120021108746