Не будзьце сквапны

Неяк у вёску паранены лось,
Забег з лесу мусіць выпадкова.
Стаіць і ад страху трасецца вось,
Адбіваясь ад шавак адмыслова.
Тут жа вясковая дзетвара,
У момант за хвіліначку адну.
Павыбегла з свайго двара,
Пакідаўшы свае гулі ў вайну.
Хто кавалак хлеба падносіць,
А хто і цукерак жменю суне.
І ціха шаг за шагам гоняць,
Таго лася к Фядотавай пуне.
Ці хто думаў у вёсцы тады,
Хіба,што здарыцца з тым рагатым.
Ды як кажуць бяда ад бяды,
Адна ніколі не ходзіць да хаты.
І каб не збег той лось незнарок,
Зноў у лес з Фядотава хлява.
Вароты закрылі на замок,
Яшчэ калом іх падпёрла дзятва.
З працы ,пад ноч,вярнуўся Фядот,
І ўгледзіўшы лася, аж адкрыў рот.
Во ліха,што за рагаты чорт,
Неставала мне тут яшчэ турбот?
Пагодзь,добры кавалак мяса,
Зарэжу і справе будзе канец,
Пайду вось толькі вып'ю кваса
І пайшоў у хату маладзец.
Затым нож і абору ўзяўшы,
Прыйшоў зноў у пуню наш Фядот.
Лася аборай абматаўшы,
Нажом пырнуў у шыю навылёт.
Ты не паверыш.,прама анекдот,
Рагаты падскочыў,страпянуўся.
"Вось і канцы,мяса на увесь год"-
Сказаў Фядот і тут жа ўсміхнуўся.
Затым усё зрабіў як трэба,
Чыста,носа не падточыць камар.
Выйшаў з пуні,зірнуў на неба:
"Дзякуй табе Божа за добры дар".
Ранкам,пасля цяжкай работы,
Не паспеў ён прылеч на палаці.
Як асоба,аховы прыроды,
Аказалася з сведкамі ў хаце.
Як не адпіраўся наш Фядот,
Але былі ўсе ўлікі на яву.
Пяць тысяч,яшчэ астрогі год,
Паабяцаў інспектар тут яму.
За паляванне ў роднай хатцы,
І нанесенны урон прыродзе.
Вывад тут такі скажу ў кратцы,
Як парой гавораць у народзе:
Не будзьце сквапны,на чужое  братцы,
Бо яно заўжды вылазіць бокам.
Як не рабі,не хавайся ты ў крадцы,
Лепей зарабляй сваім ты потам.


Рецензии