В ожидании весны

Пагода сёння, як і мой настрой-
То хмурыцца і золь вакол разводзіць,
То снежная мяцеліца сцяной
Закружыць наваколле ў карагодзе.

Натанцаваўшыся заціхне і засне,
Ды сонейка на варце- не марудзіць.
Ніводную сняжынку не міне,
Хоць і зямля, сагрэўшыся, ў брудзе.

Разводдзе на дарогах, мурагах,
А сонца промні болей выпускае.
І дзесці ў стаіўшыхся снягах
Вясна- красна пакуль яшчэ драмае.

І бачыць яна кветкавыя сны,
Ды ветруган мяцеліцу вяртае.
Няма зусім ім справы да вясны,
Пакуль яшчэ зіма ўладу мае.

У віхры круцяць, стукаюць у акно,
Крычаць у прасторы, што вясна далёка.
Настрой ізноў спускаецца на дно,
А завіруха не спыняе скокі.

Амаль што ноч, ды штосці не да сну,
І завіруху шэры дождж мяняе.
Настрой маркотны, мабыць ён вясну,
Як і душа, хвалююча, чакае...


Рецензии