Няхай у вяках жыве iмя тваё

Знакамітай зямлячцы,
аўтару арнамента Дзяржаўнага
сцяга Рэспублікі Беларусь
Маркевіч Матроне Сяргееўне,
прысвячаецца

Ты простаю сялянкаю была,
Матронай цябе маці наракла.
І навучыла працавітай быць,
Усёй душой зямлю сваю любіць
Імя тваё нам збераглі вякі...
Ты ткала, вышывала ручнікі.
Узорам дзіўным славіла зямлю
І Сенненшчыну родную сваю.
Душа ўвесь час імкнулася да зор,
Калі ты вышывала свой узор.
Арнамент той, што ўпрыгожыў сцяг...
Наперадзе жыцця быў светлы шлях.
Не ведала, не думала тады,
Што праз такія доўгія гады
Пакінеш след у памяці людской
І чыстае святло душы сваёй.
У Сянне ў парку помнік"Родны край"
Стаіць у сцюжу і ў зялёны май.
Стаіць у яркай сонечнай красе,
Каб пра цябе мы помнілі ўсе.
Каб сваім сэрцам зразумець маглі,
Што ты ёсць гонар сенненскай зямлі.
Няхай у вяках жыве імя тваё
І ў небе зоркай свеціцца яно.


Рецензии