к памяти
дакраніся – ўспыхнуць матылі!
Пахне семем цёплая, удзячная,
мяккая даверлівасць зямлі.
Бог нам поле шчасця засцяліў!
Ацаліў!.. Таму і горыч подзвігам
ты цяпер па праву назавеш.
Кроплі слоў, нас накрывае подыхам
вільгаці – ў якой любоў найперш
нараджаецца… А ты жывеш
тым дажджом: я вечнай бурай здолела
быць… Дрыжыць зямля!.. І апрача
дзён кароткіх, дзе твая нядоля – я,
ўспомніш толькі
злую, неадольную
навальніцу
у маіх вачах…
Свидетельство о публикации №120020809397
Што ні крок -- паўсюль зоркі-аксаміты дзіўных слоў зямліцы роднай...
З павагаю і цеплынёй сардэчнай,
Андрэй.
Андрей Ястремский 30.09.2020 23:14 Заявить о нарушении
Прыемна, Андрэй!
З узаемнай цеплынёй,
Анастасия Котюргина 01.10.2020 20:35 Заявить о нарушении