Любы край

Мой любы край: лясы, палі, пагоркі,
Травы духмянай на лугах пакос.
Дзе так выразна ў небе свецяць зоркі,
Дзе ў цемры нават светла ад бяроз.

Бусліны клёкат будзіць на світанні,
Нясуць рачулкі свой імклівы плын.
Знаходжу тут адказ на ўсе пытанні,
Сваёй матулі- ўшанаваны сын!

Тут добра мне і ў горадзе, і ў вёсцы,
Бо мой народ мяне не падвядзе.
Я тут не быў хвіліны нават госцем,
Мы разам тут: у шчасці і ў бядзе!


Рецензии