Быццам ёсць
праз брудны гурт драпежнікаў-сяброў
мы не пранеслі гонару бацькоў
і сэнсу не пранеслі сваяго.
І быццам ёсць народ яшчэ,
і быццам ёсць свая краіна,
але ж стагоддзі за плячыма
парвалі сувязь продка з сынам.
Чужынцы сталі ў роднай хаце,
мы здрадзілі і мове,і бацькам,
ды марым мы аб сваім шчасці
ў месцы неналежным нам.
Але ж калі ты тут чужынец,
то кім ты будзеш за мяжой?
Калі згубіў ты свой дзядзінец,
ці зможаш зберагчы нясвой?
Свидетельство о публикации №120020602984
Змицер Дубровский 26.06.2022 20:32 Заявить о нарушении