Я трымаю шчасце у далонях...
Я трымаю шчасце у далонях,
У далонях я трымаю шчасце.
А жыццё, як на гуллівых конях,
Як на конях белакрылай масці,
Ўсё імчыцца, рыссю ўсё імчыцца
І не хоча гора ўспамінаць.
Як лілея, шчасце так цвіце,
Каб як жыта ўлетку каласіцца,
І каб гора горкага – не знаць.
Не паэт той, хто не зведаў шчасця!
Ой, не трэба наракаць на долю...
Доля – конь, што белакрылай масці!
Ён імчыць па веснавому полю,
Ён імчыць па полю снегавому,
Ён імчыць! І не спыніцца шчасцю!
Рады шчасцю я свайму такому,
Белакрылай рады яго масці,
Нібы небу, дзе бялеюць хмары,
Дзе мае з табой лунаюць мары.
05. 02. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120020501327