Стрыечная Яечня!

                СТРЫЕЧНАЯ ЯЕЧНЯ!
           (Ліст Апошні, але не канечны!)

Аднойчы як я ляжала на падваконніку і заззялі зоры; я вельмі
доўга думала пра жыццё!Мабыць далёкія ліхтары адбіткаў святла натхнялі
на гэта!Адна зорка падмігнула мне, а іншая была знічкай, яна ляцела-
я ўспомніла, што трэба загадаць нейкае жаданне! І са свайго падваконніка
мне доўга мроіўся след знічкі,але калі ўжо засыпала,яно прыйшло- "Хай будзе
добрым і адвечным частаванне зямное! Хай поўняцца келіхі салодкім віном
і прыемна гучыць гук алеі! Хай дадаюць аздобы да яечні, са  шкваркай ці каўбасой; з цыбуляй!
Як хто хоча!А  калі хто  жадае  пірагоў, дык я толька за прыгаршчу разынак!Бо прыгаршча
дадае як быццам нешта ад сэнсу лёсу!Бо ў гэтым і салодкае, і салёнае ,і горкае!
Можа хто і скажа добра быць яечняй! Але ведайце, што і на зроку яечні было рознае!
І шчасце і слёзы, і первая посмішка летам, крыху не цвярозовыя твары, вясёлыя і горкія
святы, і першыя крокі дзіцяці, і пацалунак за сталом; першы снег ,які ляціць і
зіхаціць у небе!
  ...Імянінаўна! Хай будуць святы вашых імёнаў! Хай прыходзіць светлы  дзень і
плюшчыць вам вочы! Хай зазірае промень у вашы душі!Хай ён лётае над патэльняй,
а птушкі  спяваюць над чорнай паверхняй  пасудзіны, ў якой гатуецца
пачустанак дзеля нашчадкаў!
                На тым не развітваюся ваша Стрыечныя Яечня!


Рецензии