Свой лёс сабе не наракай
Любоў прыходзіць без дазволу.
Бы разлівам здарыцца рака,
Як дождж пальецца разам долу.
Жылі б мы так жа коратка і суха,
Пагроза - крыўдай пустою,
Калі б жа кахання завіруха
Нас не цягнула за сабою.
Яна гучала песняй зранку,
То абяцала ў ночы сны,
То бліскавіцай неспадзяванка,
З'яўляючыся сярод вясны.
Узнімала разам да аблокаў.
На тое ж ліха - мы паляцім.
Перад каханнем сінявокім,
Мы чамусь, губляемся зусім.
Каханне прыходзіць без дазволу.
Атруты лепей, сапраўды,
То робіць сумным, то вясёлым,
Бо без кахання нам жа нікуды.
Свидетельство о публикации №120020302402