Я хачу, каб да мяне

Я хачу, каб да мяне
Сонейка прыйшло.
Шукала мяне доўга
І нарэщце знайшло.

Каб прамень сонца
Грэў пануры твар.
І асвятляў святлом
Увесь вакол абшар.

Я хачу, каб да мяне
Ветрык зноў прыйшоў.
Шукаў мяне ён доўга
І нарэшце знайшоў.

Каб мяне пяшчотна
Ён валасы трапаў.
І каб як у дзяцінстве
Я шчаслівым стаў.

Я хачу, каб да мяне
Дзяўчына прыйшла.
Шукала мяне доўга
І нарэшце знайшла.

Будзем жыць мы разам
Да канца жыцця.
І спазнаем цалкам
Мы радасці быцця.

Я хачу, каб да мяне
І любоў прыйшла.
Мяне яна шукае
І пакуль не знайшла.

Стаю даўно ў чаканні
Ля рэчкі я адзін.
Мару быць каханым
Хоць некалькі хвілін.


Рецензии
И зачем спрятался, что всем искать надо? А сам не пробовал найти любовь?Стихи петь можно.

Мария Крылова 3   02.02.2020 13:08     Заявить о нарушении