Усход
Бо спяшацца трэба дадому.
А вакол вітрын святлівых шкло,
Але яны не патрэбны нікому.
Вось хутка я спускаюся туды,
Дзе цягнікі бягуць пад зямлёй.
А дзе ж людзі? Нібы змерлі яны.
А мне далёка да станцыі сваёй.
У цягнік саджуся і што бачу я:
І тут таксама ўжо няма нікога.
І ён ляціць і дрыжыць зямля.
Я ведаю, што хутка буду дома.
Прыпынак. Мой цягнік спыніўся.
Здаецца мне, нібы я ехаў год,
Але нарэшце тут я апынуўся.
Выходжу. Мая станцыя Усход.
Свидетельство о публикации №120020109064