Знайсц героя

Разгайдалась жыццёвае мора:
На далёкае сонца ідзе карабель!
Хто хацеў стрымаць рух-таму,гора!
Гора,хто ад хлусні ахмялеў!
На шляху захапляюся праблемамі,
Нат тымі,што да мяне не датычыцца:
"Конь"стары застаяўся ў "хлеве",
І ўвесь свет перавярнуць прыйдзецца.
Імпульс,узрушэнне да працы:
Язык без касцей,пляце з форсу.
З новай сілай да плёну дабрацца,
Даесці ўчарашні "хлеб чорствы".
Крык бяз сэнсу,грубыя жарты?
Вакол сябе справіў,я-гармідар?
Дзе сіла,здольнасці і чаго варты?
Спажывы шукаю,мінуючы кары?
Перакананы,не пад прымусам!
Адкрыты бой і глухая варожасць,
Эфект ад спектакля на розныя густы
Не майстар на рэчы прыгожыя,
Але,зроблены ўласнай рукой!
Падміргваючы подлаю грымасай
Усёткі сабладаў я сам з сабой,
Хоць і цяжкавата было часам
На сябе прыняць не раз удар:
Адчуванне незалежнасці і волі,
Адкрыццём адрынаў,свірнаў,мары
У сэрцы прапалі заўзятасць і боль.
Беспрычынную нянавісць,падавіў
Да сябе іда ўсяго жывога
"Эўрыка!"Тактыку ўмомант змяніў,
Каб не трапіць на вострае вока.
Што возьмеш з такога вар'ята?
І ў адкарканай пляшцы эфіру
Ад гультая-глупства занадта,
Фальш трыумфу ў руках"вампіра".
Непакой распаляе агнём,
Розум высыхае бяз сэрца,
Рызыкант!Бударажыць анёл
І ў твар Сатане смяецца.
Вырываюсь з вязьма супярэчнасці:
Што будуе і што разрушае?
Тлумачэнне аб шляху мдечным,
Тлумачэнні аб Адзе і Раю?
Не ведаю,што чакае...
Без меры змораны ў цемры і завеі:
Мінулага няма і будучыня-глупства!
Чаго не нагародзіць фантазія гарэзы,
Папрокамі атручана за хлуслівы хруст
І за нецікавыя імпрэзы...
Неўдалым,жыццё перакроена,
Але ўпарта лезе да сонца:
Намаганні знайсці героя,
Быць адданым яму бясконца.


Рецензии