Наудзiу
зімка сёлета наўдзіў:
бы шкадуючы адзежу,
ані снежань не заснежыў,
ані студзень застудзіў.
Нат люцейшы ў свеце люты,
разамлеўшы — анягож:
не спытаў, хто як абуты,
стаў ласкавым — фу-ты, ну-ты! —
і патупаў басанож.
Па зямельцы, што, як летам,
з неба дожджыкам жыве.
Па заўчасна атагрэтых
матылях і першацветах,
маргарытках у траве.
Па азёрах і па рэчках,
не скаваных маразом,
па ялін зялёных свечках
і па кусцікаў авечках —
напрасткі ды напралом.
І направа, і налева,
і за ўзгорачак лясны —
да грымотаў і залеваў,
да птушыных перапеваў —
ва ўладаранне вясны.
Свидетельство о публикации №120020106797