Вiтанне
Аднастайна пранізваюць дзень...
А калісьці ў сумёты з разбегу
І валёнкаў не бачна нідзе...
На абцасіках вострых тапоча
Дождж, лісток зрашаціўшы руды,
Хоць век новы, а люты ўсё хоча
Кіраваць зноў да школы сляды.
Ды сцяжынкі згубілася стужка,
Як і тая, што ззяла ў касе...
Толькі памяць параненай птушкай
Месцу школы вітанне нясе.
31.01.- 1.02. 2020 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №120020103297