Шляхi жыцця
Што колiсь хадзiлi мiж намi,
Даўно адышлi ў былое,
Парослае дзiрванамi.
Зляцелi, як ветру парывы
I зьнiклi ў цёмнай пустэчы.
Шукальнiкi лёгкай пажывы -
Такiм быў iх шлях чалавечы.
Святога ў жыццi не пазналi,
Смаўжамi паўзлi па дарозе.
Яны не жылi! Iснавалi,
У вечнай нажывы трывозе!
Ды Божа, пабачыўшы тое,
Стварыў, каб былi не забыты,
I сонца кахання святое,
I ясныя воч малахiты!
Свидетельство о публикации №120012408235