А, як калядавал!
Да свята кожны быў гатовы:
Дарослыя і дзеці рады,
Ляпілі снежных балваноў!
На крузе гонару паўкругам
Стаялі санкі і першыя тройкі
Пад звон званочкаў і песняй вясёлай
Коні імчалі з норавам бойкім!
Венікам пахла і мятай прывялай,\
Рукі моцна трымалі за лейцы.
Імчалі хутка,аж да прывалу:
Павінна вогнішча там разгарэцца.
Белыя світкі здавалісь ружовымі,
Зырка пылаў смалісты бадняк.
Сасновы корч быў абкладзены дровамі,
Трапеткая чырвань наносіла ляк,
Калі карагода звужалася кола,
Было незвычайна і страшнавата...
У бярвяным зарыве свяцілася вуліца,
Агонь недалёка быў перад хатай:
То ўправа,то ўлева з дымам патуліцца.
Дзяўчаты візчалі,за колам хлопцы,
У кола увайшоў маладзец басаногі:
Гэта Бог холаду-Зюзя,ўсёй моцай
Падкідваў снег і сварыўся,як мог.
Грозіўся пальцам ён на людзей,
Пляваў на агонь і пагрозліва рыкаў.
Грыва льняная,вавласы да грудзей,
На плечы закінуты пасмы вялікія.
Усім вядома,што Зюзя-босы,
Ад напою вясёлы:Граць,дык граць!
Вуголле шавеліць і вогнішча космы,
Як тая музыка,сталі ўзлятаць!
Чучала Каляды,несла касматая варта,
Ад агню,павернутая,спіною...
Дзяўчаты і хлопцы утваралі жарты
Да агню пыталісь сумётняй упарта
Твар павярнуць,але адкінуты вартай,
Ляцелі у снег калатэчай
І зноўку барацьба была пачата:
Снег за каўнер ляцеў,на плечы,
А Зюзя зацалоўваў дзяўчат!
І дзівавацца там было чаму:
На справе быў найлепшы збор музыкаў:
Гулі дзве скрыпкі,вохканням бас чаруе,
Раўла дуда,жалейка пела сціпла...
І звонкія цымбалы разам з бубнам,
І да душы так музыка прыліпла,
Канцэрт і ўжо стрымацца трудна,
Каб не пусціцца ў пляс!
Узлятала музыка ў цёплыя зоры,
Была разрадка-першы клас!
Светлы пацёк ліўся узорам,
Жаль,што недайшоў да нас.
А,колісь,моладзь наваліцца гуртом,
Тварам да полымя павернуць Каляду
Са смехам,Зюзю валакуць дадому,
Гарэлкай,стравамі частуюць!
Шчэ доўга свята будзе слыць,
Падойдзе час,зіму на Сівер сплавіць:
Каляду,хавалі да вясны,
На масляніцу,на тым месцы,спаляць!
Вытвараліся такія праказні:
Свет ад свечак ліўся палоскай,
Варажылі дзяўчаты ў лазнях:
Выліваліся фігуры з воску.
За суджанага хваляваліся,
Пуцявіна была ярчэйшая.
Мне здаецца:Дужэй кахалі,
Жыццё сумеснае было даўжэйшае.
Імчалі коні,Сірыус свяціў,
Снег на твары асядаў пылком.
Калядны вечар такі добры быў,
Нібы Ён, спускаючыся з прыстолу,
Любоўнай манціяй навокал укрываў.
Славельшчыкаў гучалі галасы,
Быццам чмялі вылазілі з-пад зор,
Праз дрэвы сінія,снягі і косы,
Сірыус гарэў,іскрыў узорам
І пранізлівая ноч,набіралась моцы:
Вострыя зоркі,снягі і неба чорнае
Там адчувалі барышні і хлопцы.
Гармонікі і бубны гралі,
Вясёлыя ішлі на хату:
Аж да рання гарцавалі,
Пілі хмяльное і гарбату.
Усё станавілася на сваё месца...
Зоркі вечныя свяцілі у начы,
Да Космасу,пракладзеная,лесвіца
Магла ад непагодзя сберагчы!
Свидетельство о публикации №120011503874