Адшука б бл ятэку

На ўзгорку зелянеў прыгожы парк.
Жыла сасна,дзе б жыць ніхто не здолеў
І быццам ад сасны было так жарка,
Там нешта зіхацела залатое...
Брама вяла ў зялёны змрок алеі,
Сонца было яшчэ зусім высока:
Вачэй дзве пары на мяне глядзелі
Пільным сакаліным зрокам.
Цікавыя,дзядуля са старушкай
Шпіёнілі за кожным маім крокам,
Прыціснуўшыся,шчыльна друг да дружкі,
Нядбайнасць,каб не сталася урокам.
Адхон з кустоў зарослых паабопал,
Далей,шырокі яр із разнатраўя...
Надзіральнікі,мяне прахлопалі,
Ціхенька прабраўся па канаве.
Парк буяў,на дзіва,хораша!
Але,вароны парушалі цішыню.
Вось яны,часіны горшыя:
Безперапынна чуць гэту гайню.
Далей узгорак з голай верхавінай,
За ім бярозавы ёсць гай...
Давечару папасць павінен
Дадому на гарачы чай.
Далёка,я ад нечасцівых:
Ніхто прынады не дае,
Няма улады,побач ксівы
І не загоняць у вальер!
І не славутнік,я-мярзотны!
Спрыяюць словы развіццю,
Не трэба дабываць мне квоты
Да фэнтазі, ў меру пачуццяў.
Мэта-знайсці бібліятэку!
Дом,незлічоных добрых кніг:
Дзеля душы шукаю лекі,
Сэрца мужае сярод іх!
Нараджаецца там свет,
Давер,святло саміх нябёс,
Раскрыў душы сваёй сакрэт
І геніяў,пачуўшы голас,
Даю сабе такі абед:
Пісаць,пакуль збялеюць косы,
Проста і вольна,як мой,дзед!
Адказаць такою песняй,
Што гучна пелася ў лугах:
У словах,хай Хрыстос васкресне,
Няхай,нячыстая зачахне!
Жыццё любоўна мне дарыла
Повязь шчаслівага з жывым
І думкі добрыя адкрыла:
Атавізм прыжыўся ў ім.
А што датычыцца да справы:
Улада часу цешыць люд,
Страшэнна смешныя праявы,
Дурасці поўны абсалют.
Іду далей,дзіўлюся цудам:
Гронкамі малочнымі,акацыі цвіла!
Шчасце бязмернае між бруду,
Салодкі водар абвіваў!
Між дрэў пахучых і святочных
Пошукі ўзнялі шмат нярвінак:
Вокны глядзелі прама ў вочы
Прада мной-строгі будынак!
Ад сяброў і блізкіх,з'ехаў,
Надзеў святочны лёгкі кіцель...
Вось,адшукаў бібліятэку
І думкі ў шафах на паліцах!
Вось дык цуда,без падману:
Мурашы паўзуць па скуры,
Пасвятлела з-пад туману:
Тут,стопрацэнтная натура!
Акацыі гулялі з ветрам,
Тут фізіка і нікель з хромам
І за мінуты-кіламетры
Ногі імчалі,вось,я-дома!!!


Рецензии