Леонардо да Винчи В доме Винчи В. Дитякин перевод

У доме Вінчы (Перевод на белорусский Людмила Воронова)

Леанарда любіць гэты стары ўтульны дом, трывала зроблены з вялікіх, масіўных камянёў. Велізарныя дубовыя бэлькі, падтрымліваючыя столь, невялікія вокны,цяжкая мэбля, вырабленая адмысловымі фларэнтыйскімі рэзчыкамі. У доме ўсё дыхае дастаткам - нездарма ўжо чатыры пакаленні сям’і бесперапынна выконваюць абавязкі натарыусаў, людзей паважаных, якія карыстаюцца вялікім даверам. Да прыбытку ад абавязкаў натарыуса прыбаўляюцца - праўда, невялікія - і прыбыткі ад маленькай дзялянкі зямлі і вінаградніка.
    Леанарда думаў, што ён заўсёды, з часу свайго нараджэння, жыў у гэтым старым доме. Ва ўсякім разе, ніякага другога ён не помніць і не ведае.
   Бацька Леанарда часта прыязджае сюды, у Вінчы, з Фларэнцыі, дзе ён атрымліваў сваю адукацыю. Вясёлы, жыццярадасны, легкадумны, ён палюбіў прыгожую сялянку Катарыну, але ў хуткім часе яны разышліся.
   Разышоўшыся з Катарынай, П’еро ажаніўся на дзяўчыне з багатай сям’і - Альб’еры Амадоры. Альб’ера сваіх дзяцей не мела і ўсю сваю мацярынскую пяшчоту перанесла на Леанарда. Асабліва яго любілі дзед і бабуля.
  Мяккі і спакойны характар Леанарда выклікаў прыхільнасць да яго ўсіх родных. Ён вучыўся  з ахвотай, без прымусу, з інтарэсам. Яго галоўнай забавай былі вандроўкі па навакольных мясцінах. З гадамі вандроўкі ўсё больш і больш падоўжваліся. Хлопчык быў фізічна добра развіты і дужы, як нямногія з яго равеснікаў.
  Выхаваннем і вучобай Леанарда займаўся сам дзед, Антоніа да Вінчы. Ён быў ўжо стары ў гэты час, але цалкам захаваў яснасць розуму. Многа пажыўшы і павандраваўшы  на сваім вяку, перабачыўшы мноства людзей, разумны і назіральны, ён добра разумеў характар свайго ўнука. Яму падабалася ў ім усё - і ўважлівая сканцэнтраванасць на ўроках арыфметыкі, і лёгкасць у засвойванні лацінскай мовы (без якой у той час нельга было і кроку ступіць), і яго любоў да прыроды, і яго інтарэс да людзей, і асабліва яго захапленне маляваннем.
   Дзед любіў расказваць унуку розныя жыццёвыя гісторыі. Ён расказваў яму пра вялікія гарады - Фларэнцыю, Рым і Мілан, пра мора і марскія парты - Геную і Венецыю.
   У хату часта прыходзілі людзі самага разнастайнага грамадскага становішча. Тут бывалі купцы, памешчыкі, настаяцелі манастыроў, бывалі і простыя сяляне. То скупа, то  падрабязна выкладалі  яны сэру П’еро свае справы, дзяліліся з ім сваімі планамі або гаротна жаліліся на лёс, на неўраджай, на прыгнёт памешчыкаў.
  Леанарда любіў назіраць за людзьмі. Ціхенька схаваўшыся дзе-небудзь у кутку, ён слухаў іх аповеды, разглядаў і запамінаў твары. Калі хто-небудзь са старэйшых заўважаў яго, хлопчыка зараз жа выправаджвалі на двор ці ў другі пакой.
Дзед любіў Леанарда, многае прабачваў яму, але быў і строгім. Яму хацелася, каб унук рос сапраўдным чалавекам, працалюбівым, сумленным, смелым і рашучым.
  Ведаючы уседлівасць Леанарда, яго вялікі інтарэс і бліскучыя здольнасці да матэматыкі, ён нярэдка задаваў яму цяжкія задачы і сыходзіў, пакідаючы хлопчыка аднаго ў пакоі. Вярнуўшыся праз некалькі гадзін, ён старанна правяраў работу Леанарда і стрымана хваліў яго. Аб сваіх далёкіх вандроўках Леанарда павінен быў дакладна паведамляць дзеду. Выслухаўшы Леанарда, стары карыстаўся кожным выпадкам, каб пашырыць веды ўнука. Так было і ў гэты раз. Антоніа многа смяяўся над тым, як унук «перамог змяю», і тут жа падрабязна апісаў яму ўсе прыкметы сапраўдных ядавітых змей.
   Затым, яны прыняліся разбіраць прынесеныя Леанарда каменні і расліны, і зноў Леанарда пачуў некалькі цікавых гісторый пра далёкія краіны, дзіўныя дрэвы, звяроў і птушак.
   Леанарда паказваў дзеду і свае малюнкі. Антоніа даўно ўжо зразумеў, што яго ўнук не проста забаўляецца маляваннем, а адносіцца да гэтага горача і аддана, укладаючы ў гэты занятак усю сваю душу.
Ён яшчэ і яшчэ раз хацеў працерыць і хлопчыка, і сябе. Ён ведаў, якое значэнне будзе мець яго слова, калі будзе вырашацца лёс унука. «Добра, - думаў заклапочаны стары, - калі з Леанарда выйдзе сапраўдны вялікі мастак, чалавек паважаны, які будзе жыць у дастатку». Але бачыць любімага ўнука сярод тых мастакоў, што дзесяткамі абложваюць палацы багацеяў, бадзяюцца па краіне ў пошуках грашовага заробку, Антонія бясспрэчна не хацеў. У глыбіні душы ён з глыбокай радасцю сачыў за тым, як крок за крокам раслі і мацнелі здольнасці Леанарда.


                Прайшоў год. Аднойчы Антоніа сядзеў каля акна і глядзеў на заходзячае сонца. Ён адчуваў, што сілы яго слабеюць, гады бралі сваё. Усё часцей і часцей ён задумваўся пра будучае ўнука. Яшчэ ў мінулым годзе ён з’ездзіў у Фларэнцыю і, выканаўшы ўсе фармальнасці, запісаў яго у  кнігу «грамадзян Фларэнтыйскай рэспублікі». Цяпер ён з нецярпеннем чакаў вяртання з Фларэнцыі сэра П’еро, які павінен быў паказаць каму-нібудзь з вялікіх мастакоў малюнкі Леанарда. Доўгі цень на імгненне засланіў акно. Тоненькі гугнявы голас працягнуў:
- Мір у вашу хату!
Антоніа пазнаў фра Барталамеа, вучонага манаха, выконваўшага ў Анкіана абавязкі парафіяльнага святара. Хоць Антоніа і быў чалавекам веруючым, але ён не любіў гэтага хітрага, усюды ўтыкаючага свой нос, манаха, з’яўленне якога заўсёды несла з сабой нейкія непрыемнасці.
 - Заходзьце, фра Барталамеа, - усё ж такі вымавіў ён.
 Ціха, на пальчыках, мяккім каціным крокам, манах увайшоў у пакой. Ён быў адзеты у вельмі зношаны плашч з грубага сукна, трымаўся пакорліва, нават лісліва. Ён добра ведаў, якой павагай карыстаўся Антоніа, і ўсяляк стараўся падкрэсліць гэта.
 - Што новага, фра Барталамеа? - стомлена запытаў стары.
   Манах пачаў расказваць пра тое, што граф Карыньяна падараваў іх манастыру две дзялянкі добрага вінаградніка - няхай благаславіць яго гасподзь на ўсіх шляхах яго, - об тым, як Джавані Лупа, купец з Вінчы, вярнуўшыся з-за Апенін, таксама  прынёс дар святой царкве - упрыгожанную каштоўнасцямі чашу для прычашчэння, - об тым, як…
   Антонія слухаў няўважліва. Ён добра ведаў купца Лупу, ведаў, якімі шляхамі той ствараў сваё багацце, як бязлітасна ён рабаваў сялян, саджаў іх у турмы за нязначную пратэрміноўку пазычаных ім пад вельмі высокія адсоткі грошай. Ведаў ён і графа Себасцьяна Карыньяна, чалавека легкадумнага і бесклапотнага, які прапіў і прагуляў ужо не адзін маёнтак. Антоніа ведаў, што ўсе гэтыя аповеды - толькі прадмова да сапраўднай размовы.
- Якая вялікая міласэрнасць божая, мессер, Антонія! - прамовіў манах. - Сапраўды, неспазнаны шляхі божыя, і сам ён, магутны, вызначае, каго абдарыць, а каго пакараць… Вось гляджу я на вашага ўнука і …
      Пры гэтых словах сум імгненна пакінуў Антоніа. Ён так і ведаў, што манах зайшоў пагаварыць менавіта пра Леанарда. Але чаго хоча гэты хітрун? Ці не збіраецца ён прыбраць да сваіх рук Леанарда? За сваё доўгае жыццё Антоніа сустракаў нямала таленавітых мастакоў, трапіўшых у лоўка растаўленыя служкамі царквы сеткі. Гэтыя мастакі сыходзілі з міру і ўвесь свой талент аддавалі праваслаўнай царкве. Антоніа не хацеў такога шляху для Леанарда. Ён марыў аб іншым: можа здарыцца, што з Леанарда пры яго здольнасцях выйдзе новы Фідзій.
    - Ён добры хлопец, вельмі добры, - гаварыў тым часам манах. - Ён праславіць сваім пэндзлем госпада бога. Гэта усё у руках божых. Але ён…
    - Што ён? - Ужо дрэнна хаваючы раздражнёнасць, спытаў стары. -Хіба Леанарда не шаноўны да святой царквы? Хіба не выконвае ўсіх яе прадпісанняў? Можа ён не шаноўны да вас, фра Барталамеа?
   - Не, не, юны Леанарда, - працягваў ліслівым, ціхім голасам манах, - сістэматычна наведвае царкву і паводзіць сябе там дастаткова прыстойна. Але ён…
   - што, што ён?
   - Ў яго думках і паводзінах няма таго, што павінна быць ў сапраўды глыбока веруючага отрака. Ён…Як бы гэта сказаць…мала адчувае босскае…
  І, разумеючы, што ён сам пачынае блытацца, манах вырашае растлумачыць сваю думку прыкладам. Ён выглянуў у вакно, пад якім гулялі дзеці, і паклікаў Франчэску.
  - Франчэска, - спытаў ён у ўвайшоўшага у пакой хлопчыка, - скажы, Франчэска, што павінен рабіць чалавек, калі яму пагражае якая-небудь вялікая небяспека?
    Хлопчык стаяў моўчкі. Здавалася, што ён не разумее пытання.
    Ну, дапусцім, - вырашыў растлумачыць манах, вось ты разам з  Леанарда ідзеш па лесе і на вас нападае змяя…
    Адразу сцяміў, у чым справа, Франчэска апусціў вочы і завучаным тонам хутка загаварыў:
  - Калі чалавеку пагражае вялікая небяспека, ён павінен ўпасці на калені, узняць вочы ўгору і пакорліва маліць бога аб тым, каб ён па невымоўнай міласэрнасці сваёй праліў на яго сваю літасць…
 - І што тады наступіць? - спытаў задаволены манах.
   Прад вачыма Франчэскі узнікла карціна іх прыгод у лесе. Ён гатовы быў засмяяцца, але, зірнуўшы на манаха, ўзяў сябе у рукі і зноў манатонна загаварыў:
 - А калі чалавек гэты не абцяжараны грахамі і калі зварот яго да бога шчыры, то малітва яго можа дасягнуць прастола божага, і бог па невыказанай міласэрнасці сваёй, ніспашле свайго анёла, і ён адвядзе ад чалавека пагражаючую яму бяду.
  Выпаліўшы ўсё гэта, хлопчык прадаўжаў стаяць, пакорліва апусціўшы галаву.
 - Менавіта так, - выкрыкнуў, захлынуўшыся ад захаплення, манах. - Якраз так павінен думаць і рабіць юны хрысціянін. А вось…
  Ён на хвіліну змоўк, бо баяўся раззлаваць Антоніа, чалавека вельмі паважанага, уплывовага і дастаткова забяспечанага, якім-небудзь рэзкім словам.
 - Разумею, разумею, - выказаўся Антоніа, якому гэта камедыя ужо даволі-такі надакучыла. - Разумею. Мой Леанарда не такі, гэта праўда. Але усё ж я веру, што бог не пакіне яго ў сваёй няміласці.
 - І ён ўстаў, паказваючы, што размова скончана. Манах пачаў развітвацца.
 Бразнулі выхадныя дзверы. Стары сеў у крэсла і задумаўся.


Рецензии