пашто вы

Нешта страчана незваротна:
думкі, сэнс, жыццёвая праграма.
не адчыняюцца вароты –
неўміручасці брама.

ты спрабаваў розныя ключы,
шаптаў заклёны, загаворы.
але вынік аднолькава балючы:
нельга зварушыць горы.

ты бачыў спробы іншых,
спробы, насамрэч, сапраўды вартыя
ў вечнасць пасылаць вiршы (вершы. бел.) –
наіўныя, але ўпартыя.

і калі свой пажар ты пагасіць гатовы,
каб убачыць новую іскрынку,
то куды падзець тых, іншых словы –
паштовы вагон і маленькую скрынку?

вось і цяпер, каму ўсё гэта:
літары, словы, сказы – навошта?
забі, знішчы ў сабе паэта:
няхай спакойна працуе пошта.

09.11.2019


Рецензии