Студзеньскi дождж не астудзiць пачуццi...
Студзеньскі дождж не астудзіць пачуцці –
Тыя, што маю ў душы да цябе,
Ў гэтай сляпой і бязветранай муці,
Ў гэтай – з сабою – начной барацьбе.
Студзеньскі дождж. Я не сплю. Засынаю,
Падаю тварам на жоўты мой стол.
Шчасце з табой, без цябе я – не знаю.
Гэта майму самалюбству укол.
Студзеньскі дождж. У туманнасці цьмянай
Побач усё – дакраніся рукой.
Шчасце сваё, бы нябесную манну,
Ціха пускаю шырокай ракой
Гарачых пачуццяў сваіх да цябе
Ў гэтай дажджлівай начной варажбе…
11. 01. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120011102348