МиНСКиЯ ХРОНиКи. ХРОНиКА ВАДЫ. СВиСЛАЧ

 Калі глядзець з касмічных даляў,
ты – нітачка у вопратцы сталіцы.
Ты – не ручай,і – не рака.
Рачушка малая.
Але,хачу табой я ганарыцца…
 
Не. Ты – не Ніл,не Амазонка,і не Волга.
Але,такая ты мне – да спагоды.
То – і не рэкі,то – вялікія дарогі.
А ты – рака людзей,не параходаў...
 
На берагах тваіх не чуем гул машын –
ты адмятаеш гул сваёй пяшчотнай гладдзю.
Як добра прыпыніцца,хоць мы і спяшым,
і адпачыць ад мітусні з бязладдзем...
 
Мы цягнемся к тваёй святой вадзе.
На берагах тваіх любы з нас знойдзе месца:
старому ёсць дзе з вудай пасядзець,
а юнаку з дзяўчынаю - сустрэцца...
 
У горадзе маім старэй цябе –
няма пад сонцам.
Ідуць гады,паўзуць сталецці,
а ты – плывеш-жывеш бясконца
скрозь будні,смуты,ліхалецці...
 
Бацькі пакінуць гэты свет... і я...
Жыццё – такая схіма...
З табой у параўнанні,чалавек
жыве – нядоўга...
Пакіну ўнукаў на цябе,
ты ж  прыглядзі за імі.
Ну,што з таго,што ты –
не Ніл,
не Амазонка,
і не Волга...
*+*
    (уначы 12 верасня 2011г.)


Рецензии